» 
 » 
Неба шэрае



Dali - Неба шэрае - Текст песни

Я люблю тваё неба шэрае
Я люблю тваю песню сумную
Толькі вочы твае вазёрамі
Разліліся халоднымі, сцюжымі

Толькі рукі твае больш рэкамі
Не абдымуць пяшчотна плеч маіх
Толькі косы дарог няпройдзеных
Не запросяць больш прайсці па іх

Давай ізноў, давай ізноў
Як рэкі, выйдзем з берагоў
Любоў бы ззянне ліхтароў нас акрыляе
Я бачыў тысячы вачэй
Чакаў я тысячы начэй
Каб адчуваць усё тое, што зараз адчуваю

Я згупіў цябе з той прыгожаю
Я згубіў цябе з той звычайнаю
І душа нібы пэндзаль сточаны
І дажджом у бруд асенні падаю

Валасы яе вадаспадамі
Яе сэрца пад сонцам томіцца
А каханне не атрымаецца
А каханне тое толькі мроіцца

Давай ізноў, давай ізноў
Як рэкі, выйдзем з берагоў
Любоў бы ззянне ліхтароў нас акрыляе
Я бачыў тысячы вачэй
Чакаў я тысячы начэй
Каб адчуваць усё тое, што зараз адчуваю

Дываном хай раскоша сцеліцца
Аб табе адной толькі думаю
Я люблю тваё неба шэрае
Я люблю тваю песню сумную

Давай ізноў, давай ізноў
Як рэкі, выйдзем з берагоў
Любоў бы ззянне ліхтароў нас акрыляе
Я бачыў тысячы вачэй
Чакаў я тысячы начэй
Каб адчуваць усё тое, што зараз адчуваю
   
Другие материалы по этой песне:
  • Текст (слова)

https://primanota.net/dali/neba-sherae-lyrics.htm