» 
 » 
Толькі для цябе



Nrm - Толькі для цябе - Текст песни

Растае, як туман, і зьнікае ў нябыт пакрыёму 
Усё тое, чым я ганаруся і што я люблю. 
Толькі хочацца верыць, што слоем густым чарназёму 
Намаганьні нашыя ў гэтую лягуць зямлю. 

Можа быць, яшчэ крок - і ў бездань. 
Мы глядзім у твар бядзе. 
Але, павер, усе гэтыя песьні - 
Толькі для цябе, толькі для цябе 

І балюча наўкол, і пякуча, і ў вочы калюча. 
Над вадою плыве нашых мараў нязьдзейсьненых дым. 
І былі мы адно для аднога вадою гаючай, 
Тым адзіным праменем, дакладней, зь нямногіх адным. 

Можа быць, панясе нас па сьвеце. 
Ты - ў Маямі, я - ў Тыбет... 
Але цяпер, усе гэтыя песьні 
Толькі для цябе, толькі для цябе 

Мы на беразе мора, якое завецца адчаем, 
Мы ўдыхаем расьлінаў марскіх рэзкі ёдавы пах, 
Пазіраем наўкол і пачуцьці свае выключаем 
І трымаем надзею ў халодных дрыготкіх руках. 

Можа быць, дзесьні напрадвесьні 
Хтосьці зьдзейсьніць, хтосьці - не. 
Ну, а пакуль усе гэтыя песьні 
Толькі для цябе, толькі для цябе
   
Другие композиции этого автора:
Другие материалы по этой песне:
  • Текст (слова)

https://primanota.net/nrm/tolk-dlya-cyabe-lyrics.htm