» 
 » 
Ягада-дзяўчына



Modern Talking - Ягада-дзяўчына - Текст песни

Тлумачэння няма:
Да цябе жыў дарма,
А цяпер, мне павер,
Рады жыць.
На край свету пайду,
Ключ да сэрцу знайду,
Каб каханне з табой
Раздзяліць.
Не хопіць слоў,
І прадмоў,
Мая любоў.

Сэрца хлопцу вінна
Ягада-дзяўчына,
Пахнуць як маліна
Вусны ў яе.
Сэрца хлопцу вінна
Ягада-дзяўчына
Пашкадуй хоць крыху
Клопаты мае.

Ягаду -дзяўчыну
Захілю плячыма.
Вось я малайчына -
Сэрца мне аддай.
Ягада-дзяўчына -
Важкая прычына
Не заўважыць іншых,
Толькі загадай!

Узбіраюся ўверх,
А пасля ўніз лячу -
Быць з табою заўжды
Я хачу.
Сэрца колькі твайго?
Ну, раскрый мне яго.
Пакахай жа мяне
Аднаго!
Не хопіць слоў,
І прадмоў,
Мая любоў.

Сэрца хлопцу вінна
Ягада-дзяўчына,
Пахнуць як маліна
Вусны ў яе.
Сэрца хлопцу вінна
Ягада-дзяўчына
Пашкадуй хоць крыху
Клопаты мае.

Ягаду -дзяўчыну
Захілю плячыма.
Вось я малайчына -
Сэрца мне аддай.
Ягада-дзяўчына -
Важкая прычына
Не заўважыць іншых,
Толькі загадай!
   
https://primanota.net/modern-talking/yagada-dzyauchyna-lyrics.htm