» 
 » 
Горад



J-mors - Горад - Текст песни

Гэты горад мае тысячу агнёў 
І пустых завулкаў і праспектаў 
Ты ідзеш павольна, стомлены анёл 
Паступова адыходзіць лета 
Гэты горад назірае і маўчыць 
На гадзінніку без чвэрці восем 
Гэты горад мае тысячу прычын 
Пераблытаць карты ў тваім лёсе 

У гэтым горадзе ўсё істотна 
Усё дакладна недвухсэнсоўна 
Паміраем ад адзіноты 
Паміж вуліц і стадыёнаў 
Ты аднойчы яго сустрэнеш 
Гэта толькі адна з гісторый 
І калі ты ў яе паверыш 
Будзе ён назаўжды з табою 

Ты не верыла, аднойчы будзе так 
У натоўпе раптам твар знаёмы 
Разумееш ты, што гэта пэўны знак 
Адпаведныя шукаеш словы 
Ты ў гэтым горадзе зусім адна 
Паступова надыходзіць восень 
Паспрабуе выпіць ён цябе да дна 
Пераблытаць карты ў тваім лёсе 

У гэтым горадзе ўсё істотна 
Усё дакладна недвухсэнсоўна 
Паміраем ад адзіноты 
Паміж вуліц і стадыёнаў 
Ты аднойчы яго сустрэнеш 
Гэта толькі адна з гісторый 
І калі ты ў яе паверыш 
Будзе ён назаўжды з табою
   
Другие композиции этого автора:
Другие материалы по этой песне:
  • Текст (слова)

https://primanota.net/j-mors/gorad-lyrics.htm